МИНСКАЕ ГАРАДСКОЕ АГЕНЦТВА

па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру

Справочная информация

Аддзел рэгістра

размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 153

 

Рэгістратарамі аддзела прымаюцца заявы фізічных і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і выконваюцца наступныя віды работ:

  1. Дзяржаўная рэгістрацыя зямельных участкаў, правоў на іх і здзелак з імі;
  2. Дзяржаўная рэгістрацыя жылых і нежылых капітальных пабудоў (у тым ліку шматкватэрных жылых дамоў, жылых дамоў індывідуальнага жыллёвага фонду), жылых і нежылых ізаляваных памяшканняў (у тым ліку кватэр, гаражоў), машына-месцаў, правоў на іх і здзелак з імі;
  3. Выдача інфармацыі з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у дачыненні аб'ектаў нерухомасці, рэгістрацыйныя дзеянні з якімі ажыццяўляюцца аддзелам;

 

Рэгістратарамі аддзела ажыццяўляецца дзяржаўная рэгістрацыя наступных відаў дамоваў:

  1. адчужэння нерухомай маёмасці (купля-продаж, мена, дарэнне, рэнта і інш.);
  2. аб iпатэцы;
  3. давернага кiравання нерухомай маёмасцю;
  4. арэнды і субарэнды зямельнага ўчастка;
  5. вылучэння ізаляваных памяшканняў з капiтальнага будынка, які з'яўляецца агульнай долевай уласнасцю;
  6. раздзела нерухомай маёмасцi, якая з'яўляецца агульнай долевай уласнасцю, на два або больш аб'екты нерухомай маёмасці;
  7. зліцця двух або больш аб'ектаў нерухомай маёмасцi ў адзiн аб'ект нерухомай маёмасцi з утварэннем агульнай долевай уласнасці;
  8. іншых відаў дагавораў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама ў выпадках, калі гэтыя дамовы з'яўляюцца або могуць стаць падставай ўзнікнення, пераходу, спынення правоў або абмежаванняў (абцяжаранняў), правоў на нерухомую маёмасць, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

 

Прыём юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела, ажыццяўляецца ў памяшканнi прыёму па адрасе: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча 153 (з выкарыстаннем электроннай сістэмы кіравання чэргамі). 

 

Рэжым працы прыёму:

панядзелак-пятніца з 8.00-19.00, субота з 8.00 да 16.20.



Выдача талонаў пачынаецца за 30 хвілін да пачатку прыёму заяў, заканчваецца за 15 хвілін да заканчэння прыёму - для фізічных асоб, за 20 хвілін - для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. :

У выпадку вялікай колькасці выдадзеных і ня обслуженных талонаў выдача талонаў можа быць скончана раней пазначанага часу.


Выдача гатовых дакументаў ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча 153


Режим выдачи готовых документов: панядзелак-пятніца з 8.00-19.00, субота з 8.00 да 16.20.

 

Намеснікамі начальніка аддзела рэгістра аказваюцца кансультацыі ў дачыненні да раней выкананых альбо выконваемых работ па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі.

Час аказання такіх кансультацый: панядзелак, серада з 09.00 да 13.00.

 






Факс: 284-49-04.

 

У Агенцтве арганізаваны прыём заяў па папярэднім запісе. Папярэдні запіс ажыццяўляецца на нашым сайце, а таксама кансультантамі па адрасе: вул. Максіма Багдановіча, 153, 1-й паверх, памяшканне прыёму).

Прыём дакументаў для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі можа ажыццяўляцца па-за памяшканнем арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі.

Парадак вядзення прыёму усталяваны Інструкцыяй аб парадку прыёму дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі па-за памяшканнем арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, якая зацверджана пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2009 № 3.















Адрас: 220040 г. Мінск,
вул. Максіма Багдановіча, 153
Карта проезда

Прыёмная:
Факс: +375 17 284 96 85
E-mail: D500@nca.by